24.02.2010 Мини-интервью для портала Тузiн Гiтоў.

Лідэр беларускага праекту Kosmodromm Эйдэн Дарк распавёў «Тузіну Гітоў», як гонка ўзбраеньняў 60-х натхніла яго на напісаньне музыкі:

«Гэта музыка, створаная людзьмi XXI стагодзьзя з аглядам назад — у сярэдзiну стагодзьдзя дваццатага, i пытаньнем — як тады iшло жыцьцё людзей, калi iснавала гонка ўзбраеньняў i рэальная пагроза атамнай вайны? Пры гэтым уся ідэя падаецца ў межах простай формы, амаль што поп-музыкi».

Праект Kosmodromm выконвае песьні пра атамны пыл, пустыя гарады ды прыпяцкія ночы. «Самі ў Прыпяці мы не былі, — кажа лідэр праекту Эйдэн Дарк. — І зусім туды не зьбіраемся. Гэты вобраз, як каменьчык у агульным канцэпце». Сваю творчасьць музыкі акрэсьліваюць так: «Гэта музыка, створаная людзьмi XXI стагодзьдзя з аглядам назад — у сярэдзiну стагодзьдзя XX, i пытаньнем — як тады iшло жыцьцё людзей, калi iснавала гонка ўзбраеньняў i рэальная пагроза атамнай вайны? Пры гэтым уся гэтая iдэя падаецца ў межах прастой формы, амаль што поп-музыкi».

Іх максы-сынгл «Kosmodromm 1.0» аб’яднаў іх ранейшыя сынглы — «Сталкер» і «Пустой город», а таксама рэміксы, што раней не выдаваліся. Наперадзе ў Kosmodromm праца над поўнафарматным альбомам, які мусяць падмацаваць двума кліпамі на песьні «Старая сказка» і «Атомная пыль».

У будучыні Kosmodromm мае запісаць цалкам беларускамоўны альбом. Эйдэн Дарк кажа: «У нас ёсьць вельмi цiкавая канцэпцыя, якая цудоўна спалучаецца менавiта зь беларускай мовай. Наогул вельмі цiкава зрабiць такі сынтэз сучаснай электроннай музыкi зь беларускай мовай». Дыск «Kosmodromm 1.0» можна спампаваць на сайце лэйблу Synthematik.



23.02.2010

Источник:  music.fromby.net/article/2018/#